Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Нетарыфнае рэгуляванне ўвозу/вывазу спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі, і шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў

Агульная інфармацыя па ўвозе/вывазе

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь выконвае функцыі пагаджальнага органа ў пытаннях нетарыфнага рэгулявання ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага cюза і вывазу з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў і спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі. 

У прымяненні да шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рэгістрацыю натыфікацый аб характарыстыках тавару (прадукцыі), што змяшчае шыфравальныя (крыптаграфічныя) сродкі.

Інфармацыя аб зарэгістраваных натыфікацыях размяшчаецца на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Кансультацыі па пытаннях увозу і вывазу шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў можна атрымаць па тэлефонах: 8(017)2199714, 8(017)2199275. Кансультацыі па пытаннях увозу і вывазу спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі, можна атрымаць па тэлефоне: 8(017)2984460.

Нарматыўныя дакументы па ўвозе/вывазе

Палажэнне аб парадку ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і вывазу з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў.

Палажэнне аб парадку ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і вывазу з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/netarifnoe-regulirovanie-by/