Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

23 снежня 2016
22 снежня ў бізнес-цэнтры гасцініцы «Прэзідэнт Атэль» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Падрыхтоўка кадраў для суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Гісторыя і сучаснасць», арганізаваная Дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ва ўзаемадзеянні з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да 70-годдзя з дня ўтварэння Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Мэта мерапрыемства – узаемнае вывучэнне, узгадненне і гарманізацыя навуковых падыходаў, абмен практычным вопытам забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў яе ідэалагічным, арганізацыйным, прававым і псіхалагічным аспектах.

Канферэнцыя праведзена пры падтрымцы Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, Парламенцкай Асамблеі АДКБ, Міжпарламенцкай Асамблеі і Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

У канферэнцыі прынялi удзел кіраўнікі сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі спецыяльных службаў дзяржаў – удзельніц СНД, кіраўніцтва навучальных устаноў, што ажыццяўляюць падрыхтоўку супрацоўнікаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, эксперты дзяржаўных органаў і арганізацый, устаноў адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і дзяржаў – удзельніц СНД.

У ходзе пасяджэнняў разгледжаны актуальныя пытанні гісторыі вывучэння органаў бяспекі і спецыяльных службаў у тэарэтыка-метадалагічным вымярэнні, формы захавання гістарычнай спадчыны органаў бяспекі і спецыяльных службаў, аспекты міжнароднага супрацоўніцтва суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, а таксама асаблівасці падбору, падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў для суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Па выніках работы ўдзельнікамі канферэнцыі вырашана адобрыць рэзультаты, рэзалюцыю накіраваць у зацікаўленыя дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь і дзяржаў - удзельніц канферэнцыі.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-pravjadzenni-mizhnarodnaj-navukova-praktychnaj-kanferentsyi-142