Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні супольнага антытэрарыстычнага вучэння «Жетысу-Антытэрор - 2014»

13 жніўня 2014

У жніўні-верасні 2014 года ў адпаведнасці з Праграмай супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праяўленнямі экстрэмізму на 2014-2016 гады на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан пройдзе сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне «Жетысу-Антытэрор - 2014» . У вучэнні прымуць удзел органы бяспекі і спецыяльныя службы трох краін Садружнасці.

14 і 15 жніўня г.г. Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і Дзяржаўным пагранічным камітэтам Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем спецыялістаў Дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам» (Расійская Федэрацыя) будзе на практыцы адпрацаваны комплекс навучальных аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў сувязі са спробай перамяшчэння умоўнымі тэрарыстамі праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь радыёактыўных матэрыялаў.

У заканчэнне беларускай часткі вучэньня ў рамках існуючых механізмаў узаемадзеяння Федэральнай службай бяспекі Расіі на яе тэрыторыі будзе прадоўжана рэалізацыя мер па выяўленні і спыненні супрацьпраўнай дзейнасці «тэрарыстаў» і іх «саўдзельнікаў». Затым эстафету прымуць спецслужбы Казахстана.

Сумесныя вучэбныя мерапрыемствы накіраваны на ўдасканаленне ўзаемадзеяння партнёрскіх спецслужбаў дзяржаў-удзельніц СНД пры рэагаванні на рэальныя тэрарыстычныя пагрозы.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-pravjadzenni-supolnaga-antyterarystychnaga-vuchennjazhetysu-antyteror-2014-36