Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці службовых асоб

22 жніўня 2014
У выніку правядзення комплексу мерапрыемстваў па спыненні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару затрыманы з доказамі злачынства пракурор Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці і яго намеснік.

Аказанне зацікаўленым камерцыйным структурам «паслуг» па падрыхтоўцы пракуратурай і падачы ў абласны эканамічны суд іскавай заявы і падтрыманні іскавых патрабаванняў работнікі пракуратуры ацанілі ў 32 млн. беларускіх рублёў. Грашовыя сродкі на суму больш як 23 млн. беларускіх рублёў былі атрыманы імі ў якасці хабару ў некалькі этапаў.

Пры атрыманні чарговай часткі незаконнай грашовай узнагароды службовыя асобы былі затрыманы супрацоўнікамі Камітэта.

У адносінах да карумпаваных чыноўнікаў Старшынёй КДБ Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.14 і ч.3 арт.430 (атрыманне хабару службовымі асобамі, якія займаюць адказную пасаду, па папярэдняй змове) КК Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні. Да падазроных прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-spynenni-protsipraunaj-dzejnastsi-sluzhbovyx-asob-38