Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

19 снежня 2016
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у рамках вырашэння задач па забеспячэнні бяспекі функцыянавання буйнейшых прадпрыемстваў машынабудавання спынена супрацьпраўная дзейнасць службовых асоб адкрытых акцыянерных таварыстваў «МТЗ», «МАЗ», «БелАЗ», «Гомсельмаш».

Устаноўлена, што прадстаўнікі кіраўніцтва і работнікі прадпрыемстваў машынабудаўнічага комплексу, за атрыманне незаконных узнагароджанняў ад камерцыйных структур забяспечвалі прасоўванне прадукцыі апошніх. З 2013 г. за прыёмку сыравіны і камплектуючых з элементамі браку, выдачу фіктыўных заключэнняў па якасці, атрыманне звестак аб перспектыўных распрацоўках ім перададзена хабараў на суму не менш як 200 тысяч долараў ЗША.

У перыяд з 5 па 7 снежня 2016 г. пры атрыманні хабараў на суму большую за 7500 рублёў з доказамі злачынства затрыманы чацвёра прадстаўнікоў адкрытых акцыянерных таварыстваў «МТЗ», «МАЗ» і «БелАЗ. Сярод іх фінансавы дырэктар – намеснік генеральнага дырэктара ААТ «МТЗ» Н. Прымшыц.

Акрамя таго, за атрыманыя раней узнагароджанні ў памеры каля 40000 рублёў затрыманы яшчэ 4 супрацоўнікі канструктарскіх і планава-эканамічных падраздзяленняў ААТ «МТЗ».

Адносна названых асоб узбуджаны крымінальныя справы па арт. 430 («атрыманне хабару»), па арт. 433 («прыняцце незаконнага ўзнагароджання») КК Рэспублікі Беларусь. Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-138