Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

20 снежня 2016
КДБ Рэспублікі Беларусь у рамках процідзеяння карупцыі выкрыты і спынены маштабныя карупцыйныя схемы, арганізаваныя работнікамі СЗАТ «БелАВМ» на чале з генеральным дырэктарам Дзмітрыем Роніным, у якія былі ўключаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў.

15 снежня 2016 г. пры атрыманні хабару ад Д.Роніна ў памеры $20 тыс. з доказамі злачынства затрымана кіраўнік Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН) Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь – Людміла Бачыла. Незаконнае грашовае ўзнагароджанне перадавалася за аказанае садзейнічанне ў прызнанні СЗАТ «БелАВМ» пераможцам аўкцыёну па закупцы абсталявання для патрэб Фонду.

Адносна Л.Бачыла ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 (атрыманне хабару), адносна Д.Роніна – па ч.2 арт.431 (даванне хабару) КК Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, затрыманы намеснік генеральнага дырэктара ЗАТ «БелАВМ» Мікалай Рамановіч, які быў саўдзельнікам у перадачы хабару Л. Бачыла, а таксама супрацоўнік СЗАТ Леанід Гарбачэўскі і начальнік упраўлення інфарматызацыі ФСАН Віталь Старавойтаў, адказны за падрыхтоўку конкурсных дакументаў на закупку сродкаў вылічальнай тэхнікі. Названыя асобы, знаходзячыся ў злачыннай змове, распрацавалі «патрэбнае» тэхнічнае заданне, што дало магчымасць СЗАТ перамагчы ў аўкцыёне. За аказанае садзейнічанне В.Старавойтаў, пры пасрэдніцтве Л.Гарбачэўскага, атрымаў хабар у памеры $4 тыс.

У той жа дзень за карупцыйныя сувязі з СЗАТ «БелАВМ» затрыманы:

- старшыня праўлення ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разлікова-інфармацыйная прастора» («АРІП») Алег Верамейчык (раней начальнік галоўнага ўпраўлення АРІП НБ Рэспублікі Беларусь). У ліпені 2016 года затрыманы атрымаў ад Д.Роніна $9 тыс., а ў лістападзе 6.400 еўра за садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні ў інтарэсах «БелАВМ» «дагаворнага» тэндара на пастаўку абсталявання на суму каля Br 28 млрд (недэнамінаваных);

- начальнік галоўнага ўпраўлення валютна-фінансавага маніторынгу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Анатоль Мароз, і яго намеснік Кацярына Паўлоўская. Задакументаваны 3 эпізоды атрымання А. Марозам ад Д. Роніна хабараў у суме не менш як $13 тыс за выбар СЗАТ «БелАВМ» у якасці пастаўшчыка абсталявання, а таксама факт яго пасрэдніцтва пры атрыманні хабару Паўлоўскай.

Па вышэйзгаданых фактах узбуджаны крымінальныя справы. Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-140