Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

17 кастрычніка 2014
Супрацоўнікамі ўпраўлення бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогій КДБ Рэспублікі Беларусь і ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь выяўлена і спынена злачынная дзейнасць адказнага супрацоўніка РУП «Белтэлекам», звязаная з прадастаўленнем для ЗТАА «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» хуткаснага доступу ў Інтэрнэт звыш нормы, замацаванай дамоўнымі адносінамі. 

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 216 (прычыненне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу) і па ч. 2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі) КК Рэспублікі Беларусь. Праваахоўнымі органамі праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых і ўстанаўленне іншых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.

Сума нанесенай дзяржаве шкоды ўстанаўлiваецца.
 
Затрыманыя змешчаны ў СІЗА КДБ. Расследаванне крымінальнай справы ажыццяўляецца следчымі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-51