Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці злачыннай групы

29 верасня 2014
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, якая спрабавала пад выглядам работ сусветна вядомых мастакоў Клода Манэ, Вінцэнта Ван Гога, Эдварда Мунка, Канстанціна Юона і Васіля Кандзінскага прадаць карціны ў цяперашні час неўстаноўленых аўтараў. 

Затрыманыя сцвярджалі, што прапанаваныя імі на продаж творы мастацтва былі вывезены з рэзідэнцыі экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. За 5 карцін згаданыя асобы хацелі атрымаць 2 млн. еўра. 

У цяперашні час праводзяцца мастацтвазнаўчая і іншыя экспертызы канфіскаваных карцін, у ходзе якіх будзе вызначаны рэальны кошт палотнаў, а таксама ўстаноўлена іх мастацкая, культурная і гістарычная каштоўнасць. Спецыялісты, па атрыманых папярэдніх даных, мяркуюць, што карціны маюць пэўную каштоўнасць, аднак іх кошт значна ніжэйшы за заяўлены падазронымі. 

У выніку праведзеных па месцы жыхарства затрыманых асоб вобыскаў супрацоўнікамі КДБ выяўлены і канфіскаваны больш за 100 старадаўніх абразоў і карцін. Паводле папярэдняй ацэнцы экспертаў вялікая частка канфіскаваных твораў жывапісу і графікі напісаны фарбамі і на палотнах перыяду 18 - 19 стагоддзяў. 

У дачыненні да падазроных Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) КК Рэспублікі Беларусь. Канчатковая прававая ацэнка дзеянням названых асоб будзе дадзена па выніках расследавання крымінальнай справы.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-zlachynnaj-grupy-45