Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб выніках 40-га пасяджэння СОРБ

19 мая 2016
19 мая 2016 года ў Мінску адбылося 40-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СОРБ).

У яго рабоце прынялі ўдзел кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі: Службы дзяржаўнай бяспекі Азербайджанскай Рэспублікі, Службы нацыянальнай бяспекі пры Урадзе Рэспублікі Арменія, Камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан, Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызскай Рэспублікі, Службы інфармацыі і бяспекі Рэспублікі Малдова, Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Таджыкістан, Службы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Узбекістан, Службы знешняй разведкі Азербайджанскай Рэспублікі, Службы знешняй разведкі Рэспублікі Казахстан, Службы знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі, Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў – удзельніц СНД, Выканаўчага камітэта СНД.

На пасяджэнне запрошаны прадстаўнікі спецыяльных службаў Германіі, Італіі, Іспаніі, Францыі.

Удзельнікі разгледзелі пытанні, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін Садружнасці. Асобна прааналізаваны ўплыў развіцця геапалітычнай абстаноўкі ў свеце на бяспеку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, дзейнасць міжнародных тэрарыстычных арганізацый у Ісламскай Рэспубліцы Афганістан. Заслуханы даклад кіраўніка АТЦ аб выкананні Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц у барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2014–2016 гады.

Падведзены вынікі работы Антытэрарыстычнага цэнтра СНД у 2015 годзе. Разгледжаны вынікі пасяджэнняў Каардынацыйнага савета і Тэхнічнага камітэта Аб'яднанага банка даных органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў – удзельніц СНД па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, камісій СОРБ па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, інфармацыйнай бяспецы, супрацоўніцтве ў сферы папярэдняга следства і забеспячэнні бяспекі міжнародных транспартных зносін.

Члены Савета ўзгаднілі папярэдні парадак дня 41-га пасяджэння СОРБ.

Паводле агульнай ацэнкі ўдзельнікаў, 40-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў прайшло ў атмасферы ўзаемаразумення і плённага супрацоўніцтва. Высокі ўзровень прадстаўніцтва садзейнічаў прыняццю важных рашэнняў, нацэленых на далейшае павышэнне эфектыўнасці сумеснай работы, а таксама ўмацаванню рэгіянальнай бяспекі.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: http://kgb.gov.by/by/news-by/view/ab-vynikax-40-ga-pasjadzhennja-sorb-131