Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

25 гадоў спецыяльнаму падраздзяленню Група «А» КДБ Рэспублікі Беларусь

03.03.2015
3 сакавіка споўнілася 25 гадоў з дня ўтварэння спецпадраздзялення Група «А» КДБ Рэспублікі Беларусь.

Летапіс сваёй гісторыі падраздзяленне вядзе з 3 сакавіка 1990 года. У гэты дзень у адпаведнасці з распараджэннем кіраўніцтва КДБ СССР у структуру Групы «А» 7-га Упраўлення КДБ СССР была ўведзена дадатковая група № 11 са штатам  45 чалавек і дыслакацыяй у г. Мінску. Спецыяльнае аператыўна-баявое падраздзяленне прызначалася для лакалізацыі і спынення тэрарыстычных і экстрэмісцкіх акцый, іншых асабліва небяспечных злачынных праяў на тэрыторыі Беларускай ССР і прыбалтыйскіх рэспублік. 

У 1992 годзе спецпадраздзяленне ўвайшло ў структуру цэнтральнага апарату Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і атрымала афіцыйную назву – Група «А» («Альфа») КДБ Рэспублікі Беларусь. У гэты перыяд падраздзяленне стала актыўна выкарыстоўвацца ў аператыўных мерапрыемствах па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, праявамі насільнага экстрэмізму, спыненні незаконнага вывазу каштоўных металаў, матэрыяльных і гістарычных каштоўнасцей за межы рэспублікі. 

Сёння, з улікам сучасных выклікаў і пагроз, асабовы склад «Альфы» актыўна задзейнічаны ў праводзімых падраздзяленнямі Камітэта аператыўна-баявых мерапрыемствах, звязаных з затрыманнем асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні такіх  злачынстваў, как шпіянаж, захоп заложнікаў, наркагандаль, кантрабанда, незаконны абарот зброі і радыеактыўных рэчываў, вымаганне, нелегальная міграцыя і інш. 

Супрацоўнікі падраздзялення «А» маюць рознабаковыя спецыяльныя веды і навыкі, выдатную стралковую падрыхтоўку, здольны вытрымліваць працяглыя фізічныя і псіхічныя нагрузкі, эфектыўна вырашаючы аператыўна-баявыя задачы. 

На працягу апошніх гадоў у ходзе шматлікіх рэспубліканскіх спаборніцтваў і міжнародных турніраў снайперы Групы «А» рэгулярна займаюць прызавыя месцы і па праву лічацца аднымі з наймацнейшых у СНД.

Калектыў Групы «А» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з гонарам прайшоў выпрабаванне часам. Свой 25-гадовы юбілей падраздзяленне адзначае з дастойнымі вынікамі, кіруючыся словамі камандзіра Групы «А» КДБ СССР, Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Зайцава Г.М. –  «Альфа» - мой лёс!».
Наверх