Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб асуджэнні наркагандляра

08.10.2014

Судом Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці вынесены прыгавор грамадзяніну Рэспублікі Казахстан Ж. Баршчыгаву, які арганізаваў транзітны канал пастаўкі наркатычных сродкаў. За ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК Рэспублікі Беларусь, ён асуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Наркагандляр быў затрыманы на месцы злачынства супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў верасні 2013 года ў момант закладкі наркотыкаў у тайнік, размешчаны ў стозе сена каля трасы Магілёў - Мсціслаў. У выніку агляду месца здарэння былі выяўлены і канфіскаваны поліэтыленавыя скруткі з асабліва небяспечным наркатычным сродкам гераін масай больш за 25 кілаграмаў. У ходзе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў устаноўлена, што большая частка названай партыі наркотыкаў прызначалася для далейшай рэалізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. 

У ходзе судовага разбору віна Ж. Баршчыгава была цалкам даказана. Прыгавор уступіў у законную сілу


Наверх