Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзеннi міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi

29.10.2014
30-31 кастрычніка ў рамках рэалізацыі Канцэпцыі барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь Камітэт дзяржаўнай бяспекі на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю па тэме «Партнёрства дзяржавы, грамадскага сектара і дзелавой супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам - бяспека праз дыялог, згоду, узаемадзеянне». 

У форуме прымуць удзел прадстаўнікі Сакратарыята АДКБ, Антытэрарыстычнага цэнтра СНД, профільных структур АБСЕ, дзяржаўных органаў і іншых арганізацый Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан, Украіны, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Інданезіі, Нігерыі, Бельгіі, Францыі і шэрага іншых дзяржаў, а таксама замежных дыпламатычных місій. 

Рэспубліку Беларусь на мерапрыемстве прадставяць кіраўнікі дзяржаўных органаў, шэрага палітычных партый, вядучых рэлігійных арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі, банкаў і камерцыйных арганізацый, якія эксплуатуюць аб'екты энергетыкі, транспарту і гандлю. 

У парадак дня ўключаны пытанні заахвочвання культуры міру і згоды, міжкультурнага, міжнацыянальнага і міжканфесійнага дыялогу, а таксама актуальныя праблемы ў сферы ўзаемадзеяння дзяржавы і дзелавой супольнасці ў барацьбе з тэрарызмам, удасканаленне метадаў і сродкаў антытэрарыстычнай абароны. 

Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца аб'яднанне намаганняў тэарэтыкаў і практыкаў у галіне папярэджання  праяў экстрэмізму і тэрарыстычных замахаў у дачыненні да арганізацый і грамадзян.
Наверх