Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні ведамаснай медыцыны»

12.11.2014
12-14 лістапада ў дзяржаўнай установе «Санаторый «Лясное» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя пытанні ведамаснай медыцыны».

У рабоце канферэнцыі прымуць удзел прадстаўнікі ваенна-медыцынскіх службаў сілавых ведамстваў Беларусі, СЗР і ФСБ Расіі, МНБ Рэспублікі Азербайджан, КНБ Рэспублікі Казахстан, а таксама прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, прафесарска-выкладчыцкі склад медыцынскіх навучальных устаноў і навукова-даследчых інстытутаў нашай краіны, практыкуючыя ўрачы галіны.

Удзельнікі канферэнцыі абмяняюцца вопытам па актуальных пытаннях медыцынскай рэабілітацыі, ваенна-ўрачэбнай экспертызы, санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення асоб, якія праходзяць ваенную службу ва ўмовах прафесійнага псіхаэмацыянальнага напружання, азнаёмяцца з сучаснымі методыкамі і сродкамі рэабілітацыі пацыентаў з захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы і траўмамі, а таксама найноўшымі навуковымі дасягненнямі ў сферы аказання медыцынскай дапамогі.
Наверх