Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

29.12.2015
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант В.П. Вакульчык наведаў падшэфны Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. Цэнтру перададзена спецыялізаваная дзіцячая мэбля, набытая за кошт сродкаў афіцэрскага сходу органаў дзяржбяспекі, а кожны з маленькіх пацыентаў цэнтра атрымаў салодкі падарунак.



Аказанне камітэтам дзяржаўнай бяспекі дапамогі Мінскаму гарадскому цэнтру медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі стала добрай традыцыяй. Ужо больш за 19 гадоў афіцэры КДБ прымаюць актыўны ўдзел у жыцці цэнтра. На працягу ўсяго года аказваецца не толькі матэрыяльная дапамога. У час рэспубліканскіх суботнікаў ажыццяўлялася добраўпарадкаванне тэрыторыі і памяшканняў цэнтра, аказвалася садзейнічанне ў транспарціроўцы пацыентаў.



У рамках акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі афіцэрскіх сходаў, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый органаў дзяржбяспекі таксама наведалі больш за дзясятак падшэфных дзіцячых устаноў рэспублікі: Цясноўскую сярэднюю школу імя Ф.Э.Дзяржынскага, Жабінкаўскі спецыяльны інтэрнат для дзяцей з пашкоджаным зрокам, Завайцянскую школу-сад, Багушэўскую санаторную школу-інтэрнат для дзяцей хворых на туберкулёз, іншыя дзіцячыя дамы, школы і дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры па ўсёй Беларусі.


Наверх