Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

28.12.2016
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» напярэдадні Новага года і Каляд супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі на чале са Старшынёй КДБ Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнантам В.П. Вакульчыкам наведалі падшэфны Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі.

Ужо 29-ы год запар афіцэры КДБ прымаюць актыўны ўдзел у жыцці цэнтра. На працягу ўсяго года аказваецца не толькі матэрыяльная дапамога. У час рэспубліканскіх суботнікаў ажыццяўлялася добраўпарадкаванне тэрыторыі і памяшканняў цэнтра, аказваецца іншая неабходная дапамога. У рамках акцыі ў басейн цэнтра перададзены спецыяльны спартыўны інвентар, а таксама абсталяванне для правядзення тэста Векслера, набытыя за кошт сродкаў афіцэрскага сходу органаў дзяржбяспекі. Кожны з маленькіх пацыентаў цэнтра атрымаў салодкі падарунак.

У рамках акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі афіцэрскіх сходаў, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый органаў дзяржбяспекі таксама наведаюць больш за дзясятак падшэфных дзіцячых устаноў рэспублікі: Цясноўскую сярэднюю школу імя Ф.Э.Дзяржынскага, Жабінкаўскі спецыяльны інтэрнат для дзяцей з пашкоджаным зрокам, Завайцянскую школу-сад, Багушэўскую санаторную школу-інтэрнат для дзяцей хворых на туберкулёз, іншыя дзіцячыя дамы, школы і дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры па ўсёй Беларусі.
Наверх