Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

30.12.2014
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» напярэдадні Новага года супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі на чале са Старшынёй КДБ Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам В.П. Вакульчыкам наведалі сваіх падшэфных у Мінскім гарадскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі. Кожнаму дзіцяці афіцэры падраздзяленняў цэнтральнага апарату Камітэта і ўпраўлення ваеннай контрразведкі ўручылі салодкі навагодні падарунак, а матэрыяльна-тэхнічная база цэнтра папоўнілася неабходнай бытавой тэхнікай і камп’ютарным абсталяваннем, набытымі за кошт сродкаў афіцэрскага сходу органаў дзяржбяспекі. 

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь аказвае дапамогу Мінскаму гарадскому цэнтру медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі больш за 18 гадоў. На працягу года супрацоўнікі Камітэта прымалі актыўны ўдзел у жыцці цэнтра: яны праводзілі суботнікі, прадастаўлялі аўтатранспарт для патрэб установы, добраўпарадкоўвалі тэрыторыю цэнтра.

Мэта такіх мерапрыемстваў – не толькі аказаць дапамогу хворым дзецям, але нагадаць людзям аб тым, што побач з намі жывуць тыя, каму патрэбны ўвага, падтрымка і клопат.

У рамках акцыі «Нашы дзеці» прадстаўнікі афіцэрскіх сходаў, ветэранскіх і прафсаюзных арганізацый органаў дзяржбяспекі таксама наведаюць больш за дзясятак падшэфных дзіцячых устаноў рэспублікі: Цясноўскую сярэднюю школу імя Ф.Э.Дзяржынскага, Жабінкаўскую спецыяльную школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку, Завайцянскую школу-сад, Багушэўскую санаторную школу-інтэрнат для дзяцей хворых на туберкулёз, іншыя дзіцячыя дамы, школы і дзіцячыя рэабілітацыйныя цэнтры па ўсёй Беларусі.
Наверх