Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні спаборніцтваў спецыяльных падраздзяленняў

20.10.2014
13-17 кастрычніка на базе спецпадраздзялення КДБ Рэспублікі Беларусь Групы «А» і вучэбнага цэнтра ўнутраных войскаў «Валоўшчына» прайшлі спаборніцтвы па баявым раздзеле практычнай стральбы сярод падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння сілавых структур Беларусі, Расіі і Казахстана, прысвечаныя 25-годдзю з дня ўтварэння Групы «А»КДБ Рэспублікі Беларусь.
 
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд, якія прадстаўлялi Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўны пагранiчны камітэт, упраўленне «А» Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі, а таксама прадстаўнікі спецпадраздзялення «Арыстан» КНБ Рэспублікі Казахстан.
 
За пяць дзён спаборніцтваў байцы выканалі не адзін дзясятак як індывідуальных, так і групавых стралковых практыкаванняў, заснаваных на прынцыпах рэальнасці аператыўна-баявой абстаноўкі. Сітуацыі, якiя былi змадэляваны пры выкананні практыкаванняў, адпавядалі канкрэтным тактычным задачам, уласцівым супрацоўнікам спецпадраздзяленняў (засада, знішчэнне базы баевікоў, вызваленне заложнікаў на транспарце, штурм будынка, рэанімацыя пацярпелага і да т.п.). Практыкаванні выконваліся днём і ноччу з выкарыстаннем штатнага ўзбраення.
 
У склад судзейскай брыгады ўваходзілі прафесіяналы высокага ўзроўню са спецпадраздзяленняў дружалюбных дзяржаў.
 
У лік пераможцаў увайшлі каманды ўпраўлення «А» Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расіі, унутраных войскаў МУС і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Каманды Групы «А» Камітэта дзяржаўнай бяспекі, як арганізатара спаборніцтваў, удзельнічалі па-за агульнага заліку.
 
Удзельнікі і запрошаныя госці высока ацанілі ўзровень арганізацыі спаборніцтваў, якія дазволілі не толькі параўнаць ступень прафесійнага майстэрства байцоў спецпадраздзяленняў розных ведамстваў, але і пераняць перадавы вопыт і лепшыя методыкі ў баявой падрыхтоўцы спецназа.

Наверх