Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні сумеснага антытэрарыстычнага вучэння «Рэактар-Антытэрор – 2015»

28.01.2015
28 студзеня ў рамках рэалізацыі палажэнняў Канцэпцыі барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь на базе дзяржаўнай навуковай установы «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе сумеснае антытэрарыстычнае вучэнне «Рэактар-Антытэрор – 2015».

У вучэнні прымуць удзел прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Камітэта судовых экспертыз і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. 

У ходзе антытэрарыстычнага вучэння ведамствы-ўдзельнікі на практыцы адпрацуюць зладжанасць і ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў ва ўмовах узнікнення надзвычайных сітуацый на аб’екце павышанай экалагічнай небяспекі і мінімізацыі іх магчымых негатыўных наступстваў.
Наверх