Паведамленнi
Аб спыненні карупцыйнай дзейнасці
31.01.2017
КДБ Рэспублікі Беларусь пры атрыманні хабару ў памеры 2000 долараў ЗША затрыманы з доказамі злачынства начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента па наглядзе за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Іваніцкі В.П.
Устаноўлена, што службовая асоба за паспяховае вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў яго кампетэнцыю – выдачу заключэння аб адпаведнасці аб’екта будаўніцтва дзеючым нормам і правілам у галіне прамысловай бяспекі, вымагаў і атрымаў хабар ад прадстаўніка адной з замежных камерцыйных арганізацый, што рэалізуе ў Рэспубліцы Беларусь вялікі інвестыцыйны праект.
Адносна Іваніцкага В.П. узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да шасці гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Да затрыманага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманага.