Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні проціпраўнай дзейнасці

27.05.2016
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі затрыманы махляры - грамадзяне Арменіі, Рэспублікі Беларусь і падданы Каралеўства Швецыя.

Адносна затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па ч.4 арт.209 (махлярства) і ч.2 арт.431 (даванне хабару) Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 2 да 15 гадоў.

26 красавіка 2016 года спынена злачынная дзейнасць падданага Каралеўства Швецыя і грамадзяніна Арменіі, якія, пазіцыянуючы сябе асобамі, маючымі сувязі ў КДБ, Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь і сярод высокіх службовых асоб дзяржавы, прапанавалі беларускаму грамадзяніну "вырашыць" пытанне, звязанае з расследаваннем крымінальнай справы, вядзенне па якой ажыццяўляе адно з падраздзяленняў Следчага камітэта. Загадзя не маючы намеру выконваць прынятыя на сябе абавязацельствы і не маючы такой магчымасці, махлярскім спосабам завалодалі прыналежнымі беларусу грашовымі сродкамі ў памеры 335 000 долараў ЗША і ювелірнымі ўпрыгажэннямі на суму больш як 150 000 долараў ЗША. Агульная сума за аказаныя нібыта паслугі павінна была скласці 1,5 млн долараў ЗША. Аднак давесці да канца свой злачынны намер іншаземцы не змаглі, паколькі былі затрыманы і змешчаны пад варту.

На самай справе шведскім падданым з'яўляецца грамадзянін Афганістана, які ў статусе бежанца знаходзіўся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з 1999 па 2004 год пад іншымі анкетнымі данымі. У кастрычніку 2004 года ён пакінуў Рэспубліку Беларусь, а ў снежні прыехаў пад іншымі данымі, на якія ім махлярскім шляхам быў атрыманы шведскі пашпарт. Такім чынам, відавочна ўчыненне ім проціпраўных дзеянняў не толькі ў Беларусі, але і на тэрыторыі Швецыі.

Таксама 3 мая 2016 года аператыўнымі падраздзяленнямі КДБ затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які неаднаразова падбухторваў намесніка дырэктара камерцыйнай структуры да давання хабару службовым асобам адміністрацыі аднаго з раёнаў г. Мінска, а таксама кіраўніцтву Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта за нібыта "паспяховае вырашэнне пытання" ў атрыманні дазволу на праектаванне і будаўніцтва жылога дома. Пры гэтым ён рэальна не меў магчымасці ўрэгуляваць "праблему" і не меў нават апасродкаваных кантактаў са згаданымі службовымі асобамі.

Свае "паслугі" затрыманы ацаніў у памеры 20500 долараў ЗША, якія павінны былі ім атрымлівацца паэтапна па меры вырашэння пытанняў з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў. "Прадпрымальніка" затрымалі пасля атрымання першага плацяжу ў суме 8000 долараў ЗША.

Незнаёмыя адзін з адным аферысты для незаконнага завалодання чужой маёмасцю выкарыстоўвалі аналагічныя махлярскія схемы. Для надання сабе статусу асоб, якія "вырашаюць любыя пытанні", яны пераканаўча расказвалі сваім кліентам аб наяўнасці асабістых кантактаў не толькі сярод кіраўнікоў праваахоўных органаў, міністэрстваў і ведамстваў, але і дзяржавы, пры гэтым ніякія праблемы вырашаць не маглі і не збіраліся.

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.
Наверх