Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

16.07.2014

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб, якія займаліся незаконным вырабам і распаўсюджваннем буйных партый асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва «амфетамін».

Падчас правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў усталяваны і затрыманы з доказамі злачынства раней судзімы ураджэнец Мінскай вобласці, якому прызначалася адна з партый псіхатропнага рэчыва вагой 300 грамаў. Таксама затрыманыя двое жыхароў Гродзенскай і Мінскай абласцей, якія маюць дачыненне да рэалізацыі названай партыі амфетаміну.

Паводле атрыманай інфармацыі канфіскаванае псіхатропнае рэчыва, было выраблена арганізатарам злачыннай схемы - жыхаром г. Гомеля, які з прэкурсораў, увезеных ім з тэрыторыі сумежных дзяржаў, арганізаваў выраб амфетаміну ў «падпольнай лабараторыі». Паказаны грамадзянін быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ на месцы злачынства пры спробе збыту партыі, вырабленага ім псіхатропу. У ходзе правядзення следчых працэсуальных дзеянняў у затрыманага гамяльчаніна было канфіскавана лабараторнае абсталяванне і 4,5 літра прэкурсораў, пры сінтэзаванні эквівалентных 4 кілаграмам гатовага рэчывы, арыенціровачны кошт якога на «чорным рынку» ацэньваецца на суму больш за 300 тысяч долараў ЗША.

У дачыненні да згаданых асобаў упраўленнем КДБ г.Мiнску і Мiнскай вобласці і ўпраўленнем КДБ па Гомельскай вобласці распачаты крымінальныя справы па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.3 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) КК Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 13 гадоў.

Для далейшага расследавання крымінальныя справы перададзеныя ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Наверх