Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

15.12.2014
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі сумесна з Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб, што сістэматычна займалася незаконнай здабычай ласёў, дзікоў і казуль у зоне адсялення і адчужэння на тэрыторыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, гдзе ўстаноўлена забарона на ажыццяўленне палявання.

Група браканьераў, у якую ўваходзілі службовыя асобы Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, РДГА «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў», УУС Гомельскага аблвыканкама і іншыя жыхары Гомельской вобласці, была затрымана супрацоўнікамі КДБ і Групы «А» Камітэта пры перавозцы здабытага на незаконным паляванні мяса. 

Пры затрыманні аўтамабіля УАЗ з рэгістрацыйным нумарам «Серега», які прыналежаў намесніку начальніка Гомельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікамі КДБ была выкарыстана табельная зброя, пры гэтым адзін з браканьераў атрымаў лёгкае агнястрэльнае раненне.

У ходзе агляду тэрыторыі вядзення незаконнага палявання знойдзены месцы, дзе праводзіўся адстрэл 4 ласёў, у аўтамабілі затрыманых – мяса і галава лася, а таксама прыстасаванні для разбірання тушы жывёлы. Пры аглядзе жылля аднаго з браканьераў канфіскавана 4 карабіны, 8 адзінак паляўнічай гладкаствольнай зброі, 1 пнеўматычная вінтоўка і больш за 300 патронаў да наразной зброі. 

Паводле папярэдніх падлікаў, сума прычыненай шкоды навакольнаму асяроддзю склала 540 мільёнаў рублёў.

У адносінах да ўдзельнікаў незаконнага палявання Упраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 282 (незаконнае паляванне) КК Рэспублікі Беларусь.

Цяпер абвінавачанне прад’яўлена 11 асобам, у тым ліку 3 супрацоўнікам Інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 5 супрацоўнікам УУС па Гомельскай вобласці і службовай асобе ДСЛГУ «Веткаўскі спецлясгас». 

Праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы, накіраваныя на атрыманне дадатковых звестак, якія сведчаць аб занятку супрацьпраўнай дзейнасцю ў сувязі з правядзеннем незаконнага палявання ў зоне адчужэння і адсялення, адносна шэрага службовых асоб. Вырашаецца пытанне аб прыцягненні некаторых з іх да крымінальнай адказнасці. 

Адносна затрыманых выбрана мера стрымання – узяцце пад варту.
Наверх