Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

18.02.2015
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб, якая арганізавала маштабную схему ажыццяўлення незаконнай гаспадарчай дзейнасці, звязанай з атрыманнем ценявых даходаў з далейшым вывадам сродкаў за межы краіны і нявыплатай падаткаў у асабліва буйным памеры. Злачынная група, у якую ўваходзілі прадстаўнікі кіраўніцтва групы кампаній «ЗОВ», а таксама шэрага камерцыйных структур, для рэалізацыі схемы выкарыстоўвала падкантрольныя лжэпрадпрымальніцкія структуры, зарэгістраваныя затрыманымі ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. 

У адносінах да ўдзельнікаў злачыннай групы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь. 

У ходзе правядзення неадкладных следчых дзеянняў у затрыманых канфіскавана так званая «чорная» бухгалтэрыя і іншая дакументацыя. Акрамя таго, накладзены арышт на дарагія аб’екты нерухомай маёмасці, транспартныя сродкі і банкаўскія рахункі падазроных. 

У рамках расследавання крымінальнай справы праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне ўсіх эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці ўдзельнікаў злачыннай групы. 

Затрыманыя змешчаны ў СІЗА КДБ.

Прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме, для гэтага кіраўніцтвам Гродзенскага аблвыканкама прыняты неабходныя меры.
Наверх