Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

02.03.2015
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі выкрыта і спынена карупцыйная схема з удзелам службовых асоб РУП «Белмытнясэрвіс». Пры атрыманні незаконнай грашовай узнагароды з доказамі злачынства затрыманы выконваючы абавязкі намесніка генеральнага дырэктара рэспубліканскага прадпрыемства і сам хабарадавальнік – дырэктар шэрага камерцыйных структур горада Мінска. Супрацоўнікамі Камітэта затрыманы і іншыя ўдзельнікі злачыннай схемы – начальнік аддзела Мінскага філіяла РУП «Белмытнясэрвіс» і супрацоўнік Брэсцкага філіяла прадпрыемства, якія таксама атрымлівалі хабары і матэрыяльныя каштоўнасці ад камерсанта.

У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што ўказаным службовым асобам хабары перадаваліся сістэматычна на працягу апошніх чатырох гадоў. Паводле атрыманых даных, толькі выконваючы абавязкі намесніка генеральнага дырэктара РУП «Белмытнясэрвіс» атрымаў больш за 190 тысяч долараў ЗША незаконнай грашовай узнагароды.

Акрамя таго, спыненне супрацьпраўнай дзейнасці службовых асоб РУП «Белмытнясэрвіс» дало магчымасць супрацоўнікам Камітэта выявіць дзеючы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вялікі нелегальны «фінансавы цэнтр», праз які затрыманы камерсант ажыццяўляў канверсаванне грашовых сродкаў і пераводзіў іх у наяўныя. «Цэнтр», што ўяўляў сабой ланцужок з некалькіх дзясяткаў камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў, фактычна працаваў як крэдытна-фінансавая арганізацыя, праз падкантрольныя рахункі якой штодзень ажыццяўляўся перавод у наяўныя грашовых сродкаў, выведзеных «кліентамі» з эканамічнага абароту, а таксама набыццё, абмен і раздача зацікаўленым суб’ектам гаспадарання замежнай валюты. 

Дзейнасць нелегальнай арганізацыі спынена, затрыманы яе арганізатар і чатыры яго саўдзельнікі. Таксама затрыманы супрацоўнік аднаго з банкаў Рэспублікі Беларусь, які на працягу пяці гадоў за хабары садзейнічаў рэалізацыі ценявых фінансавых аперацый.

 У адносінах да затрыманых Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджана 5 крымінальных спраў па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных ч. 1,2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 431 (даванне хабару), ч. 2 арт. 433 (прыняцце незаконнай грашовай узнагароды) і ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК Рэспублікі Беларусь.

Накладзены арышт на аб’екты нерухомай маёмасці і дарагія аўтамабілі асоб, якія праходзяць па крымінальных справах.
 
Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазроных.

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Наверх