Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб сумесным праекце дзіцячай творчасці «Дзеці – за мір!»

20.06.2014

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам нацыянальнай бяспекі Азербайджанскай Рэспублікі пад эгідай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь арганізаваны сумесны праект дзіцячай творчасці «Дзеці – за мір!», прызначаны да памятнай даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У рамках праекта адбудуцца конкурс-выстава дзіцячых тэматычных малюнкаў, выступленні дзіцячых танцавальных і песенных калектываў з Беларусі і дэманстрацыя калекцый студыі дзіцячай моды ад азербайджанскіх гасцей.

Акрамя таго, рабяты пабываюць у Белавежскай пушчы, а ў ноч з 21 на 22 чэрвеня наведаюць рэстаўрацыю падзей пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсцкай крэпасці.

Ведамствы, якія адказваюць за дзяржаўную бяспеку Азербайджана і Беларусі, прымаюць пасільны ўдзел у выхаванні юных грамадзян сваіх краін у духу патрыятызму, міралюбнасці і талерантнасці. Праект «Дзеці – за мір!» арганізаваны для ўмацавання патэнцыялу міждзяржаўнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікі і закліканы спрыяць умацаванню дружбы паміж нашымі народамі.

Наверх