Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб узбуджэннi крымiнальнай справы

17.09.2014
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў выніку правядзення комплексу мерапрыемстваў па спыненні злачынстваў карупцыйнай накіраванасці выяўлена і спынена супрацьпраўная дзейнасць дырэктара ААТ «Ружаны-Агра» (Пружанскі раён). 

Пры атрыманні 25 тысяч долараў ЗША ў якасці часткі незаконнага грашовага ўзнагароджання за спрыяльнае вырашэнне пытання па набыцці па завышаным кошце ва ўласнасць ААТ аб'екта нерухомай маёмасці, які належыць адной з камерцыйных структур Гродзеншчыны, кіраўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства з доказамі злачынства затрыманы супрацоўнікамі КДБ. Агульная сума так званага «адкату» складала 50 тысяч долараў ЗША. 

У ходзе вобыску па месцы жыхарства службовай асобы выяўлена і канфіскавана 232 тысячы долараў ЗША і 10 тысяч еўра. 

Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы пасрэднік, а неўзабаве і хабарадавальнік - заснавальнік фірмы, якая прадавала аб'ект нерухомай маёмасці.

У дачыненні да затрыманых упраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.210 (крадзеж шляхам выкарыстання службовых паўнамоцтваў) і ч.3. арт.430 (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці названых асоб. 

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту

Наверх