Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб узбуджэнні крымінальнай справы

03.04.2015
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь спынена супрацьпраўная дзейнасць групы асоб з ліку дзеючых і былых супрацоўнікаў Ашмянскай мытні, што арганізавалі шырокамаштабную схему ўхілення ад выплаты мытных плацяжоў.

Удзельнікі злачыннай групы за хабары ў парушэнне мытнага заканадаўства ажыццяўлялі  бесперашкодны пропуск буйных партый розных тавараў праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь у пункце пропуску «Каменны Лог». Сумы незаконнай грашовай узнагароды складалі ад 250 да 3000 долараў ЗША ў залежнасці ад колькасці перамешчаных грузаў. Адзін з удзельнікаў злачыннай групы за штомесячнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 1000 долараў ЗША ажыццяўляў прыкрыццё злачыннай дзейнасці затрыманых шляхам перадачы ім звестак аб плануемых ДМК Рэспублікі Беларусь праверачных мерапрыемствах.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрымана 19 чалавек. Адносна іх Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджана 5 крымінальных спраў па прыкметах складу злачынстваў, прадугледжаных ч. 2, 3 арт. 430 (атрыманне хабару) і ч. 2 арт. 431 (даванне хабару).

У ходзе неадкладных следчых дзеянняў па месцы жыхарства фігурантаў канфіскавана наяўных грашовых сродкаў на суму больш за 2,2 млн. долараў ЗША.

Накладзены арышт на аб’екты нерухомай маёмасці і транспартныя сродкі асоб, што праходзяць па крымінальных справах.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазроных.

Да затрыманых прыменена мера стрымання – узяцце пад варту.
Наверх