Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб узбуджэнні крымінальнай справы

17.02.2015
Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару ў памеры 50 мільёнаў рублёў затрыманы з доказамі злачынства дырэктар ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет» (Гомельская вобласць). У такую суму былы кіраўнік ацаніў свае «паслугі» за паспяховае вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў будаўнічага падраду.
 
У ходзе папярэдняга расследавання ўстаноўлена, што гэтай службовай асобай на працягу некалькіх гадоў сістэматычна прымаліся незаконныя грашовыя ўзнагароды ад кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання з прыватнай формай уласнасці за садзейнічанне ў вырашэнні пытанняў, што ўваходзяць у яго кампетэнцыю і звязаны з займаемым ім службовым становішчам. Агульная сума хабараў, атрыманых былым дырэктарам птушкафабрыкі ад прадпрымальнікаў, склала больш за 2,5 мільярда рублёў.

У адносінах да карумпаванага чыноўніка ўпраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці ўзбуджаны 2 крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару) КК Рэспублікі Беларусь.

Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазронага.
 
Да затрыманага прыменена мера стрымання – узяцце пад варту.
Наверх