Асноўныя задачы
Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі Беларусь:
- абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхналагічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах;
- ацэнка бягучага стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прагназаванне яго развіцця, а таксама распрацоўка і ажыццяўленне комплексу мер па папярэджанні і выяўленні пагроз нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, унясенне ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прапаноў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- інфармаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і па яго даручэнні адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па аказанні садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у ажыццяўленні мер у галіне палітычнага, сацыяльна-эканамічнага развіцця і навукова-тэхнічнага прагрэсу Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі контрразведвальнай дзейнасці і знешняй разведкі;
- папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю, кантрабанды, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведама органаў дзяржаўнай бяспекі;
- ажыццяўленне прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў у сферы дзяржаўных сакрэтаў;
- забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, арганізацыя і забеспячэнне ў межах сваёй кампетэнцыі крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай і іншых відаў спецыяльнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, і ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю.
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012 г. арт. 2)
Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць:
- Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
- Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах паўнамоцтваў, дэлегаваных яму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Нагляд за дакладным выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі законаў і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь забяспечваюць:
- Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь;
- Пракуроры, падначаленыя Генеральнаму пракурору, у межах іх кампетэнцыі.
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012 г. арт. арт. 40 — 41)