Галоўная
Контртэрарыстычная дзейнасць
Рэкамендацыі па дзеяннях у надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях

Рэкамендацыі па дзеяннях у надзвычайных і экстрэмальных сітуацыях
Асноўная мэта гэтых рэкамендацый – дапамагчы грамадзянам правільна арыентавацца і дзейнічаць у экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях, а таксама забяспечыць стварэнне ўмоў, што садзейнічаюць прадухіленню або расследаванню злачынстваў.
Любы чалавек павінен добра ўяўляць свае паводзіны і дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях, псіхалагічна быць гатовы да самаабароны.
Помніце, што ад зладжанасці і дакладнасці Вашых дзеянняў будзе залежаць жыццё і здароўе не толькі Вас і Вашай сям’і, але і многіх іншых людзей.
Агульныя рэкамендацыі па бяспецы
Усе члены Вашай сям’і павінны ведаць план дзеянняў у надзвычайных сітуацыях і месца, дзе Вы зможаце сустрэцца з імі ў экстранных выпадках, а таксама нумары тэлефонаў (адрасы электроннай пошты) сваякоў, сяброў і знаёмых.
Звяртайце ўвагу на падазроных людзей, прадметы, а таксама на любыя падазроныя дробязі. Аб усім падазроным паведамляйце супрацоўнікам органаў унутраных спраў і (або) органаў дзяржаўнай бяспекі.
У любых надзвычайных абставінах старайцеся не панікаваць і не ўпадайце ў істэрыку.
Дзеянні пры атрыманні сігналу аб эвакуацыі
Паведамленне аб эвакуацыі можа паступіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару, пры пагрозе ўчынення акта тэрарызму або ліквідацыі яго наступстваў, а таксама ў іншых сітуацыях, калі патрабуецца вывад людзей у бяспечную зону.
Атрымаўшы паведамленне ад прадстаўнікоў улады, праваахоўных органаў, спецыяльных службаў, адміністрацыі будынка (збудавання, аб’екта) аб пачатку эвакуацыі, захоўвайце спакой і дакладна выконвайце іх каманды.
Алгарытм дзеянняў
Дзеянні ў выпадку знаходжання безгаспадарнага або падазронага прадмета
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца выпадкі знаходжання грамадзянамі безгаспадарных або падазроных прадметаў, якія могуць аказацца ўзрыўнымі ўстройствамі. Такія прадметы выяўляюцца ў транспарце, на лесвічных пляцоўках жылых будынкаў, ва ўстановах і грамадскіх месцах.
Не рабіце ніякіх дзеянняў самастойна са знаходкамі або падазронымі прадметамі, паколькі яны могуць аказацца ўзрыўнымі ўстройствамі. Гэта можа прывесці да іх узрыву, ахвяр і разбурэнняў.
Не падбірайце безгаспадарныя рэчы, як бы прывабна яны не выглядалі. Помніце, што знешні выгляд прадмета можа скрываць яго сапраўднае прызначэнне. У якасці камуфляжу для ўзрывных устройстваў могуць выкарыстоўвацца самыя звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, пакеты, скрынкі, цацкі і да т.п.
Алгарытм дзеянняў
Ва ўсіх пералічаных выпадках:
не кранайце, не перамяшчайце, не адкрывайце знойдзены прадмет;
не абследуйце прадмет самастойна, не наносьце па ім удары, не шукайце іншых на яго падобных;
зафіксуйце час знаходжання прадмета;
пастарайцеся зрабіць усё магчымае, каб людзі адышлі як мага далей ад знаходкі;
абавязкова дачакайцеся прыбыцця следча-аператыўнай групы, паколькі Вы з’яўляецеся важным сведкам.
Дзеянні ў выпадку ўзяцця ў заложнікі
Любы чалавек з-за збегу акалічнасцей можа стаць заложнікам у злачынцаў. Пры захопе Вас у заложнікі Ваша жыццё становіцца прадметам торгу для тэрарыста, якую б мэту ён сабе не ставіў. Захоп можа адбыцца ў транспарце, ва ўстанове, на вуліцы, у доме, у кватэры.
Як паказвае практыка, толькі ў момант пачатку захопу ёсць рэальная магчымасць непрыкметна знікнуць з месца здарэння. Калі побач няма тэрарыста, неабходна паспрабаваць уцячы, а не заставацца на месцы.
Алгарытм дзеянняў
Дзеянні ў выпадку правядзення контртэрарыстычнай аперацыі
Калі Вы аказаліся захопленымі ў заложнікі, помніце, што спецслужбы пачалі ўжо дзейнічаць і зробяць усё неабходнае для Вашага вызвалення. Ведайце, што імгненна Вас ніхто не вызваліць. Трэба псіхалагічна настроіць сябе на працяглае знаходжанне побач з тэрарыстамі.
Па магчымасці будзьце гатовы да моманту пачатку спецаперацыі па вызваленні, калі па ўскосных прыкметах адчулі, што перагаворы з тэрарыстамі не далі выніку. Будзьце гатовы да любых магчымых сітуацый. Ваша галоўная мэта – выжыць.
Алгарытм дзеянняў
Дзеянні ў выпадку масавых мерапрыемстваў і масавых беспарадкаў
На масавых мерапрыемствах і ў выпадку масавых беспарадкаў пазбягайце вялікага скопішча людзей. Не далучайцеся да ўдзельнікаў бягучых падзей або гледачоў «дзеля цікавасці». Пастарайцеся даведацца аб характары мерапрыемства, ці дазволена яно ўладамі. Помніце, што ўдзел у акцыях незарэгістраваных арганізацый або масавых беспарадках можа прывесці да крымінальнай адказнасці.
Трапіўшы ў перапоўненае памяшканне, загадзя вызначце, якія месцы пры ўзнікненні экстрэмальнай сітуацыі найбольш небяспечныя (праходы паміж сектарамі на стадыёне, шкляныя дзверы і перагародкі ў канцэртных залах і да т.п.), звярніце ўвагу на размяшчэнне запасных і аварыйных выхадаў. Помніце, што лягчэй за ўсё ўкрыцца ад натоўпу ў вуглах залы або паблізу сцен, але адтуль складана дабірацца да выхаду.
Калі Вы апынуліся ў натоўпе:
дазвольце натоўпу несці Вас;
старайцеся апынуцца далей ад высокіх і вялікіх людзей, людзей з грувасткімі прадметамі і сумкамі;
не трымайце рукі ў кішэнях;
любымі спосабамі старайцеся ўтрымацца на нагах. Рухаючыся, падымайце ногі як мага вышэй, стаўце нагу на поўную ступню, не ступайце дробненька, не падымайцеся на дыбачкі;
пры магчымасці паспрабуйце выбрацца з натоўпу.
Калі таўкатня прыняла пагражальны характар:
Неадкладна пазбаўцеся ад любой ношы, перш за ўсё ад сумкі на доўгім рэмені і шаліка;
глыбока ўдыхніце і развядзіце сагнутыя ў локцях рукі ў бакі, каб грудная клетка не была сціснута;
калі нешта згубілі, ні ў якім разе не нагінайцеся, каб падняць;
калі ўпалі, пастарайцеся як мага хутчэй падняцца на ногі.
Пры гэтым не абапірайцеся на рукі (іх адціснуць або зламаюць), старайцеся хоць на імгненне ўстаць на падэшвы або на наскі. Знайшоўшы апору, уставайце, рэзка адштурхнуўшыся ад зямлі нагамі;
калі падняцца не атрымліваецца, скруціцеся клубком, засцеражыце галаву перадплеччамі, а далонямі прыкрыйце патыліцу.

- Пры атрыманні сігналу аб эвакуацыі вазьміце асабістыя дакументы, грошы, каштоўнасці.
- Адключыце электрычнасць, ваду і газ.
- Абавязкова закрыйце ўваходныя дзверы на замок.
- Пакідайце памяшканне арганізавана, не дапускайце панікі, істэрыкі і спешкі.
- Акажыце дапамогу ў эвакуацыі пажылых і цяжкахворых людзей.
- Калі ў будынку, дзе Вы знаходзіцеся, адбыўся выбух або пажар, ні ў якім разе не карыстайцеся ліфтам.
- Вяртайцеся ў пакінутае памяшканне толькі пасля дазволу адказных асоб.
Дзеянні ў выпадку знаходжання безгаспадарнага або падазронага прадмета
У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца выпадкі знаходжання грамадзянамі безгаспадарных або падазроных прадметаў, якія могуць аказацца ўзрыўнымі ўстройствамі. Такія прадметы выяўляюцца ў транспарце, на лесвічных пляцоўках жылых будынкаў, ва ўстановах і грамадскіх месцах.
Не рабіце ніякіх дзеянняў самастойна са знаходкамі або падазронымі прадметамі, паколькі яны могуць аказацца ўзрыўнымі ўстройствамі. Гэта можа прывесці да іх узрыву, ахвяр і разбурэнняў.
Не падбірайце безгаспадарныя рэчы, як бы прывабна яны не выглядалі. Помніце, што знешні выгляд прадмета можа скрываць яго сапраўднае прызначэнне. У якасці камуфляжу для ўзрывных устройстваў могуць выкарыстоўвацца самыя звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, пакеты, скрынкі, цацкі і да т.п.
Алгарытм дзеянняў
- Калі знойдзены прадмет не павінен, на Ваш погляд, знаходзіцца ў гэтым месцы, не пакідайце такі факт без увагі.
- У выпадку знаходжання забытай або безгаспадарнай рэчы ў грамадскім транспарце, апытайце пасажыраў, якія знаходзяцца побач. Пастарайцеся ўстанавіць, чыя яна і хто яе мог пакінуць. Калі гаспадар не ўстаноўлены, неадкладна паведаміце аб знаходцы вадзіцелю (машыністу).
- У выпадку знаходжання невядомага прадмета ў пад’ездзе свайго дома, апытайце суседзяў, магчыма, ён прыналежыць ім. Калі ўладальнік не ўстаноўлены, неадкладна паведаміце аб знаходцы ў органы ўнутраных спраў.
- Калі Вы знайшлі невядомы прадмет ва ўстанове, неадкладна паведаміце аб знаходцы адміністрацыі або ахове.
Ва ўсіх пералічаных выпадках:
не кранайце, не перамяшчайце, не адкрывайце знойдзены прадмет;
не абследуйце прадмет самастойна, не наносьце па ім удары, не шукайце іншых на яго падобных;
зафіксуйце час знаходжання прадмета;
пастарайцеся зрабіць усё магчымае, каб людзі адышлі як мага далей ад знаходкі;
абавязкова дачакайцеся прыбыцця следча-аператыўнай групы, паколькі Вы з’яўляецеся важным сведкам.
Дзеянні ў выпадку ўзяцця ў заложнікі
Любы чалавек з-за збегу акалічнасцей можа стаць заложнікам у злачынцаў. Пры захопе Вас у заложнікі Ваша жыццё становіцца прадметам торгу для тэрарыста, якую б мэту ён сабе не ставіў. Захоп можа адбыцца ў транспарце, ва ўстанове, на вуліцы, у доме, у кватэры.
Як паказвае практыка, толькі ў момант пачатку захопу ёсць рэальная магчымасць непрыкметна знікнуць з месца здарэння. Калі побач няма тэрарыста, неабходна паспрабаваць уцячы, а не заставацца на месцы.
Алгарытм дзеянняў
- Калі Вам кажуць, што Вы ўзяты ў заложнікі, не супраціўляйцеся. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце газавыя балончыкі, электрашокеры і іншыя сродкі індывідуальнай абароны.
- Выконвайце ўсе патрабаванні тэрарыста, не супярэчце яму, не рабіце дзеянняў, якія могуць яго справакаваць.
- Помніце, што нечаканы для тэрарыста рух або шум могуць прывесці да неадэкватных дзеянняў з яго боку, прывесці да прымянення зброі і чалавечых ахвяр.
- Калі сярод заложнікаў ёсць дзеці, якія плачуць, або стогнучыя хворыя людзі, не выказвайце свайго нездавальнення, трымайце сябе ў руках.
- Што б ні здарылася, не спрабуйце заступіцца за іншых заложнікаў. Ваша ўмяшанне можа толькі ўскладніць сітуацыю.
- Пазбягайце ўсяго, што можа прыцягнуць да Вас увагу.
- Не абмяркоўвайце нацыянальнасць злачынцаў, іх знешні выгляд і г.д.
- Ніколі не абурайцеся дзеяннямі тэрарыстаў, паколькі ў гэтай сітуацыі яны мацнейшыя.
- Не верце тэрарыстам. Яны могуць гаварыць пра рознае, але маюць на мэце толькі свае інтарэсы.
- Калі Вы ўбачылі, што нехта з заложнікаў пакінуў памяшканне, ні ў якім разе не прыцягвайце да гэтага факта ўвагу іншых людзей.
- Не глядзіце тэрарысту ў вочы, не паводзьце сябе задзірліва, не пачынайце спрачацца з тэрарыстамі, не правакуйце іх на прымяненне зброі, стрымайце ад гэтага іншых.
- Будзьце гатовы перанесці абразы і ўніжэнні, часовыя нягоды, прымяненне тэрарыстамі павязак на вочы, кляпаў, наручнікаў або вяровак.
- Неабходна настроіць сябе на тое, што даволі працяглы час Вы будзеце пазбаўлены ежы, вады і, магчыма, руху. Таму трэба эканоміць сілы.
- Не рызыкуйце жыццём людзей, якія вас акружаюць, і сваім уласным, старайцеся не дапускаць істэрыкі і панікі.
- Не спрабуйце аказваць супраціўленне, не праяўляйце непатрэбнага гераізму, спрабуючы раззброіць тэрарыста або прарвацца да выхаду або акна. Гэта можа выклікаць яшчэ большую бязлітаснасць з боку тэрарыста ў адносінах да Вас і (або) іншых заложнікаў.
- Калі з Вамі знаходзяцца дзеці, знайдзіце для іх бяспечнае месца, пастарайцеся закрыць іх ад выпадковых куль, па магчымасці будзьце побач з імі.
- Гаварыце з тэрарыстам спакойна і коратка, не нервуючы яго, нічога не рабіце, пакуль не атрымаеце дазволу.
- Паспрабуйце ўстанавіць кантакт з тэрарыстам. Растлумачце яму, што Вы – таксама чалавек, пакажыце яму фатаграфіі членаў Вашай сям’і.
- Не старайцеся падмануць тэрарыста. Калі тэрарыст на кантакт не ідзе, не будзьце назойлівым.
- Пры наяўнасці праблем са здароўем, пераканайцеся, што Вы ўзялі з сабой неабходныя лякарствы. Калі Вам неабходна медыцынская дапамога, паведаміце тэрарысту аб праблемах са здароўем. Пры неабходнасці прасіце аб аказанні медыцынскай дапамогі або прадастаўленні лякарстваў, нічога не рабіце, пакуль не атрымаеце дазволу.
- Запытайце ў тэрарыста, ці можна чытаць, пісаць, карыстацца сродкамі асабістай гігіены і да т.п.
- Не давайце аслабнуць сваёй свядомасці, вядзіце падлік часу.
- Калі Вам далі магчымасць пагаварыць са сваякамі па тэлефоне, трымайце сябе ў руках, не плачце, не крычыце, гаварыце коратка і па сутнасці.
- Пастарайцеся запомніць, аб чым перагаворваюцца тэрарысты паміж сабой, хто ў іх лідар, якія іх планы, якое ў іх размеркаванне роляў, пастарайцеся запомніць прыкметы злачынцаў (адметныя асаблівасці іх твараў, адзенне, імёны, мянушкі, магчымую наяўнасць у тэрарыстаў шрамаў і татуіровак, асаблівасці маўлення і манеры паводзін, тэматыку размоў і да т.п.). Гэта інфармацыя ў далейшым будзе вельмі важная для спецпадраздзяленняў.
- Ніколі не губляйце надзеі на шчаслівы канец. Помніце, што Ваша мэта – застацца ў жывых. Ваша жыццё і здароўе залежаць непасрэдна ад Вашых паводзін. Чым больш часу пройдзе, тым больш
- у Вас шанцаў на выратаванне.
Дзеянні ў выпадку правядзення контртэрарыстычнай аперацыі
Калі Вы аказаліся захопленымі ў заложнікі, помніце, што спецслужбы пачалі ўжо дзейнічаць і зробяць усё неабходнае для Вашага вызвалення. Ведайце, што імгненна Вас ніхто не вызваліць. Трэба псіхалагічна настроіць сябе на працяглае знаходжанне побач з тэрарыстамі.
Па магчымасці будзьце гатовы да моманту пачатку спецаперацыі па вызваленні, калі па ўскосных прыкметах адчулі, што перагаворы з тэрарыстамі не далі выніку. Будзьце гатовы да любых магчымых сітуацый. Ваша галоўная мэта – выжыць.
Алгарытм дзеянняў
- У выпадку пачатку контртэрарыстычнай аперацыі (узрыў, стральба і г.д.) ні ў якім разе не бяжыце. Пастарайцеся прыняць такое становішча, каб тэрарысты не змаглі схапіць Вас і выкарыстоўваць у якасці жывога шчыта. Падайце на зямлю, скарыстоўвайце любое даступнае ўкрыцце, для большай бяспекі накрыйце галаву рукамі і заставайцеся ў такім становішчы, пакуль Вам не дазволяць падняцца.
- Калі ў ходзе спецаперацыі прыменены дымавыя гранаты, пастарайцеся знайсці магчымасць дыхаць цераз вільготную тканіну.
- У момант штурму старайцеся трымацца далей ад праёмаў дзвярэй і акон, а таксама ад тэрарыстаў.
- Ні ў якім выпадку не бяжыце насустрач супрацоўнікам спецыяльных службаў і праваахоўных органаў або ад іх, паколькі яны могуць прыняць Вас за злачынца.
- Не спрабуйце дапамагчы супрацоўнікам спецслужбаў.
- Не бярыце ў рукі кінутую зброю, паколькі супрацоўнікі спецыяльных службаў і праваахоўных органаў могуць прыняць Вас за тэрарыста.
- Пачакайце, пакуль супрацоўнікі спецыяльных падраздзяленняў не выведуць Вас з месца здарэння.
- Пасля вызвалення звяжыцеся з прадстаўнікамі спецыяльных службаў. Яны дапамогуць перадаць існуючую ў Вас інфармацыю па прызначэнні і прайсці курс медыцынскай рэабілітацыі.
- Будзьце гатовы да таго, што Вам трэба будзе адказваць на пытанні следчых, і загадзя прыгадайце дэталі здарэння. Гэта дапаможа следству і сэканоміць Ваш час.