Гісторыя стварэння і этапы гістарычнага шляху

Скарачэнні і ўмоўныя назвы

БВА

-

Беларуская ваенная акруга

ВЧК

-

Усерасійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам

ДПУ

-

Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне

ГУДБ

-

Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі

ГУКР

-

Галоўнае ўпраўленне контрразведкі

КДБ

-

Камітэт дзяржаўнай бяспекі

МУС

-

Міністэрства ўнутраных спраў

МДБ

-

Міністэрства дзяржаўнай бяспекі

НКУС

-

Народны камісарыят унутраных спраў

НКВМФ

-

Народны камісарыят ваенна-марскога флоту

НКДБ

-

Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі

НКА

-

Народны камісарыят абароны

АА

-

Асобы аддзел

АЧГ

-

Аператыўна-чэкісцкая група

ПП

-

Паўнамоцнае прадстаўніцтва

СМ

-

Савет Міністраў

СНК

-

Савет народных камісараў

УВКР

-

Упраўленне ваеннай контрразведкі

УДБ

-

Упраўленне дзяржаўнай бяспекі

ЧК БССР

-

Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі

ЧК ЛітБел

-

Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і службовымі злачынствамі Літвы і Беларусі

Органы ЧК

Стварэнне і станаўленне нацыянальнай спецслужбы на беларускай зямлі ажыццяўлялася ў няпростых умовах. З першых дзён свайго існавання ЧК абараняла суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, вяла барацьбу з разведвальна-падрыўной дзейнасцю замежных дзяржаў, антысавецкімі змовамі і шматлікімі бандамі, якія складаліся з астаткаў разгромленых белых армій і крымінальных элементаў.

У 20-я гады мінулага стагоддзя чэкісты прымалі непасрэдны ўдзел у вырашэнні самых складаных народнагаспадарчых і сацыяльных праблем: барацьбе з голадам, разрухай і перабоямі ў рабоце транспарту, эпідэміяй тыфу, садзейнічалі нарыхтоўцы прадуктаў харчавання і паліва, ратавалі беспрытульных і змучаных голадам дзяцей.

20 снежня 1917

-

стварэнне Усерасійскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам (ВЧК) на чале з Ф. Э. Дзяржынскім

25 лютага 1918

-

стварэнне Заходняй абласной ЧК па барацьбе з контррэвалюцыяй, сабатажам і спекуляцыяй на чале з В. І. Яркіным

3 мая 1919

-

стварэнне Надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і службовымі злачынствамі Літвы і Беларусі на чале з В. А. Багуцкім

11-14 мая 1919

-

стварэнне Асобага аддзела ЧК ЛітБел на чале з Эльбертам

21 ліпеня 1920

-

стварэнне Мінскай губернскай надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі на чале з А. І. Ротэнбергам, у тым жа годзе перайменаванай у ЧК БССР

20 снежня 1920

-

стварэнне Замежнага аддзела ВЧК (знешнепалітычная разведка)

1 студзеня 1921

-

Загад ВЧК № 1 аб інфармаванні працоўных мас аб рабоце чэкісцкіх органаў

Органы АДПУ-НКУС

Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны неабходнасць у спецыяльным органе, які меў надзвычайныя правы і паўнамоцтвы, адпала і ЧК была скасавана. Яе пераемнікам стала створанае 1 сакавіка 1922 г. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пры ЦВК Беларусі, а з 15 ліпеня 1934 г. — НКУС БССР.

Асноўнай задачай гэтых органаў была барацьба са шпіянажам, дыверсіямі і тэрорам.

Іх супрацоўнікі ўжо ў той час ажыццяўлялі складаныя аператыўныя мерапрыемствы супраць замежных падрыўных арганізацый, дзейнічалі высокапрафесійна і вынікова. У час адной з такіх аперацый у жніўні 1924 г. быў выведзены з-за мяжы і арыштаваны ў Мінску кіраўнік тэрарыстычнай арганізацыі «Народны Саюз абароны радзімы і свабоды» (НСАРіС) Барыс Савінкаў.

Трагічныя падзеі 30-х гадоў ХХ ст. закранулі і органы дзяржбяспекі. Былі рэпрэсіраваны каля 20 тысяч супрацоўнікаў НКУС.

6 лютага 1922

-

стварэнне на базе ВЧК Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (ДПУ) пры НКУС РСФСР на чале з Ф. Э. Дзяржынскім

1 сакавіка 1922

-

стварэнне ДПУ пры Цэнтральным Выканаўчым Камітэце БССР (ДПУ БССР) на чале Я. К. Ольскім

2 лістапада 1923

-

стварэнне пры СНК СССР Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ) на чале з Ф. Э. Дзяржынскім

7 красавіка 1924

-

стварэнне на базе Паўнамоцнага прадстаўніцтва (ПП) АДПУ Заходняй ваеннай акругі і ДПУ БССР Паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ па Заходнім краі на чале з П. Д. Мядзведзем

14 жніўня 1925

-

прыняцце агульнасаюзнага закона «Аб адказнасці за шпіянаж, а таксама за збор і перадачу эканамічных звестак, што не падлягаюць выдаванню»

18 ноября 1926

-

перайменаванне ПП па Заходнім краі ў ПП АДПУ па Беларускім краі

20 студзеня 1927

-

перайменаванне ПП АДПУ па Беларускім краі ў ПП АДПУ па Беларускай ваеннай акрузе (БВА)

13 жніўня 1928

-

стварэнне пры Калегіі АДПУ Асобай інспекцыі па прыёме грамадзян, якія звяртаюцца з заявамі

29 мая 1930

-

Стварэнне ў Маскве Цэнтральнай школы (ЦШ) АДПУ па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы чэкісцкіх кадраў

1 верасня 1931

-

перайменаванне ПП АДПУ па БВА ў ПП АДПУ па БССР

10 ліпеня 1934

-

скасаванне АДПУ пры СНК СССР і стварэнне на яго базе Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ), уключанага ў склад навастворанага НКУС

15 ліпеня 1934

-

стварэнне НКУС БССР на чале з Л. М. Закоўскім

лістапад 1939

-

арганізацыя органаў дзяржаўнай бяспекі на тэрыторыі Заходняй Беларусі

Органы НКДБ — НКУС — МДБ — МУС

Яркія і незабыўныя старонкі ўпісалі беларускія чэкісты ў гераічны летапіс Вялікай Айчыннай вайны. Аператыўнымі групамі НКУС-НКДБ БССР былі выяўлены і абясшкоджаны 22 разведвальна-дыверсійныя школы абвера, 36 рэзідэнтур і больш за 6,5 тыс. агентаў нямецкай разведкі.

Ва ўзброенай схватцы з фашыстамі, як устаноўлена на сённяшні дзень, загінула 360 супрацоўнікаў дзяржбяспекі рэспублікі, 254 атрымалі раненні, 60 чалавек прапалі без вестак. 14 чэкістаў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Іх імёны залатымі літарамі ўпісаны ў слаўныя старонкі гісторыі органаў дзяржбяспекі.

Да пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі органаў дзяржбяспекі правялі ў тыле праціўніка сур'ёзную работу па выяўленні і ўзяцці на аператыўны ўлік шпіёнаў, тэрарыстаў і дыверсантаў, якія засталіся па заданні гітлераўскіх спецслужбаў на нашай тэрыторыі. У аператыўна-даведачных картатэках органаў дзяржбяспекі збіралася інфармацыя аб здрадніках Радзімы, актыўных нямецкіх прыслужніках, а таксама аб асобах, якія спрабавалі арганізаваць бандыцкія фарміраванні.

3 лютага 1941

-

рэформа органаў дзяржаўнай бяспекі, у ходзе якой НКУС быў падзелены на два самастойныя органы: Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ), а органы ваеннай контрразведкі перададзены ў склад Народнага камісарыята абароны (НКА)

17 ліпеня 1941

-

стварэнне НКУС СССР з уключэннем у яго органаў ваеннай контрразведкі і НКДБ

20 студзеня 1942

-

стварэнне Цэнтральнай аператыўна-чэкісцкай групы (АЧГ) НКУС па БССР на чале з С. В. Юрыным

24 жніўня 1942

-

cтварэнне аддзелаў НКУС СССР па арганізацыі знішчальных батальёнаў, партызанскіх атрадаў і дыверсійных груп у тыле праціўніка і кіраванні іх баявой і аператыўнай дзейнасцю

14 красавіка 1943

-

выдзяленне са складу НКУС СССР самастойнага Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР)

19 красавіка 1943

-

стварэнне Галоўнага ўпраўлення контрразведкі (ГУКР) «Смерш» Народнага камісарыята абароны (НКА) СССР і УКР «Смерш» НКВМФ

май 1943

-

стварэнне на базе АЧГ НКУС па БССР Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі БССР (НКДБ БССР)

сакавік 1946

-

выдзяленне са складу НКУС СССР Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР (МДБ СССР), перайменаванне органаў «Смерш» у Асобыя аддзелы (АА) і перадача іх у склад МДБ СССР

22 сакавіка 1946

-

перайменаванне НКДБ БССР у МДБ БССР

13 верасня 1949

-

пастанова Савета Міністраў СССР аб перадачы Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў і Галоўнага ўпраўлення міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) СССР у МДБ СССР

15 ліпеня 1952

-

пастанова Савета Міністраў СССР аб стварэнні ў Маскве Вышэйшай школы МДБ СССР — вышэйшай навучальнай установы органаў дзяржаўнай бяспекі

5 сакавіка 1953

-

аб’яднанне МДБ СССР і МУС СССР у Міністэрства ўнутраных спраў СССР (МУС СССР)

17 красавіка 1953

-

Аб’яднанне МДБ БССР і МУС БССР у МУС БССР

Органы КДБ

У сярэдзіне 1950-х гг. пачаўся новы, супярэчлівы і складаны этап развіцця савецкага грамадства, які патрабаваў рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі. Перад органамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі былі пастаўлены наступныя задачы: вядзенне разведвальнай работы ў капіталістычных краінах, барацьба са шпіёнскай, дыверсійнай, тэрарыстычнай і іншай падрыўной дзейнасцю замежных разведак унутры краіны, барацьба з варожай дзейнасцю антысавецкіх элементаў унутры СССР, контрразведвальная работа ва Узброеных Сілах, арганізацыя шыфравальнай і дэшыфравальнай справы, ахова кіраўнікоў партыі і ўрада.

Прыкладам пераемнасці баявых традыцый сталі каля 200 афіцэраў і прапаршчыкаў органаў дзяржбяспекі, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, праявіўшы пры гэтым узор мужнасці і гераізму. Многія з іх удастоены высокіх дзяржаўных узнагарод. Шэсць нашых таварышаў загінулі смерцю храбрых пры выкананні свайго службовага абавязку.

13 сакавіка 1954

-

рэформа МУС СССР, у ходзе якой быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў (СМ) СССР

19 мая 1954

-

стварэнне КДБ пры СМ БССР на чале з А. І. Перапяліцыным

снежань 1978

-

стварэнне самастойнага КДБ СССР і стварэнне адпаведных рэспубліканскіх структур

КДБ Рэспублікі Беларусь

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. 25 жніўня 1991 г. беларускія заканадаўцы надалі Дэкларацыі статус канстытуцыйнага закона. Пачаўся новы этап развіцця беларускай дзяржавы.

Усё гэта паўплывала непасрэдна і на дзейнасць беларускіх органаў дзяржаўнай бяспекі. З перайменаваннем Беларусскай ССР у верасні 1991 г. у Рэспубліку Беларусь КДБ БССР быў перайменаваны ў КДБ Рэспублікі Беларусь. Змяніліся функцыі і задачы чэкісцкага апарату. Адной з галоўных яго задач стала абарона канстытуцыйнага ладу і дзяржаўнага суверэнітэту маладой беларускай дзяржавы, яе эканамічных і палітычных інтарэсаў.