Аб атрыманні інфармацыі

У Цэнтральным архіве КДБ Рэспублікі Беларусь можна атрымаць наступную інфармацыю:

1. Звесткі аб службе (рабоце) у органах дзяржаўнай бяспекі (ЧК Беларусі, ДПУ БССР, НКУС БССР, НКДБ БССР, МДБ БССР, МУС БССР, КДБ БССР, КДБ Рэспублікі Беларусь);

2. Пацвярджэнне ўдзелу ў складзе спецгруп НКДБ БССР, якія дзейнічалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на часова акупіраванай тэрыторыі БССР;

3. Пацвярджэнне ўдзелу ў ліквідацыі антысавецкага падполля і бандытызму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд (1944-1952 гг.);

4. Звесткі ў адносінах да асоб (ураджэнцаў раёнаў, што ўваходзяць у склад сучаснай Мінскай вобласці), якія падвяргаліся палітычным рэпрэсіям у 1920–1950-я гг. і пазней былі рэабілітаваны;

5. Звесткі ў адносінах да ваеннапалонных (ураджэнцаў Беларусі), якія ўтрымліваліся ў гады Другой сусветнай вайны ў лагерах, створаных германскімі акупацыйнымі ўладамі.

Даведка: 29 красавіка 2002 г. паміж архіўнай службай Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Аб’яднаннем «Саксонскія мемарыялы» быў падпісаны дагавор аб сумесным вывучэнні дакументаў перыяду Другой сусветнай вайны. У выніку Беларусь стала ўдзельніцай міжнароднага даследчага праекта па ўстанаўленні лёсу ваеннапалонных перыяду Другой сусветнай вайны і месц іх пахаванняў.

На працягу 2002-2012 гг. супрацоўнікі Цэнтральнага архіва Камітэта апрацавалі больш за 25 тыс. архіўных дакументаў на больш як 15 тыс. ваеннапалонных – ураджэнцаў і жыхароў Беларусі.

Вынікам сумеснай пошукавай работы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з германскім аб’яднаннем «Саксонскія мемарыялы» стала публікацыя на сайце спіса ваеннапалонных – ураджэнцаў Беларусі і ваеннапалонных – ураджэнцаў усяго былога Савецкага Саюза, беларусаў па нацыянальнасці.

Калі Вы сустрэнеце ў гэтым спісе імёны сваіх родных і блізкіх, Вы можаце звярнуцца па адрасе: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, д. 17 — Цэнтральны архіў КДБ Рэспублікі Беларусь, пазначыўшы наступную інфармацыю: прозвішча, імя, імя па бацьку загінулага сваяка, даныя аб сабе (прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, кантактны тэлефон, копіі дакументаў, што пацвярджаюць сваяцтва з загінулым, ступень сваяцтва).

У выпадку зваротаў супрацоўнікі Цэнтральнага архіва КДБ гатовы прадаставіць копіі існуючых архіўных дакументаў у адносінах да загінулых.

Скачаць спісы савецкіх ваеннапалонных – ураджэнцаў Беларусі і беларусаў – ураджэнцаў рэспублік былога Савецкага Саюза (Rar-архіў)

У напісанні прозвішчаў, імёнаў, імёнаў па бацьку ваеннапалонных, а таксама назваў населеных пунктаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак магчымы недакладнасці, таму што даныя ўносіліся на падставе інфармацыі архіўных картак, якія запаўнялі супрацоўнікі Даведачнай службы вермахта, у большасці сваёй са слоў саміх ваеннапалонных.