Настройкі
Мова
Шрыфт
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Для СМI / Паведамленнi

Паведамленнi

29 красавіка 2017 года

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

КДБ Рэспублікі Беларусь у рамках абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы і барацьбы з карупцыяй выкрыта і спынена карупцыйная схема, арганізаваная службовымі асобамі Транспартнай інспекцыі (далей – Інспекцыя) Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (далей – Мінтранс), у якую быў уключаны кіруючы склад цэнтральных і рэгіянальных падраздзяленняў, а таксама прадстаўнікі беларускіх транспартных кампаній.

Устаноўлена, што з 2015 г. начальнік Інспекцыі Л. Лемеш і яго намеснік А. Куцаеў пры садзейнічанні падначаленых супрацоўнікаў паставілі на «паток» сістэму «гандлю» дазволамі на праезд велікагрузных транспартных сродкаў па тэрыторыі замежных дзяржаў. Кошт складаў ад 50 да 120 еўра за кожны дазвол у залежнасці ад яго катэгорыі.

Толькі са снежня 2016 г. па красавік 2017 г. зафіксавана 10 фактаў атрымання А. Куцаевым хабараў ад больш як 20 суб'ектаў гаспадарання. 13 красавіка 2017 г. пры атрыманні чарговага ўзнагароджання ў памеры 500 еўра і 110 долараў ЗША ад прадстаўнікоў айчыннай транспартнай кампаніі праз начальніка Гродзенскага філіяла С. Грудзінскага А. Куцаеў быў затрыманы з доказамі злачынства. У далейшым затрыманы і астатнія ўдзельнікі карупцыйнай схемы.

У якасці пастаянных пасрэднікаў, якія прадастаўлялі Л. Лемешу і А. Куцаеву «кліентаў», устаноўлены начальнік Гомельскага філіяла Інспекцыі С. Чучвага, начальнік Гродзенскага філіяла Інспекцыі С. Грудзінскі і яго намеснік В. Замара, блізкі знаёмы А. Куцаева  А. Кіракоў.

Адносна названых асоб узбуджана 10 крымінальных спраў па артыкулах 430 («атрыманне хабару»), 431 («даванне хабару»), 209 («махлярства») КК Рэспублікі Беларусь, да шэрага фігурантаў прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту з утрыманнем у СІЗА КДБ.

Акрамя таго, выяўлена наладжаная ў Гомельскай вобласці сістэма вымагання ў іншаземных вадзіцеляў хабару «за бесперашкодны праезд». Інспектары атрымавалі грошы ў ходзе транспартнага кантролю ў раёне н.п. Селішча Добрушскага раёна, пасля чаго па агаворанай схеме размяркоўвалі іх па ўсёй вертыкалі абласной Інспекцыі – ад рэгіянальных спецыялістаў да начальніка Гомельскага філіяла С. Чучвагі.

Акрамя начальніка Гомельскага філіяла Інспекцыі С. Чучвагі, па ўказаных фактах затрыманы яшчэ чатыры спецыялісты, адносна якіх узбуджана 2 крымінальныя справы па арт. 430 («атрыманне хабару») КК Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы крымінальных спраў перададзены для далейшага расследавання ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Вярнуцца
© 2014 Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь