Настройкі
Мова
Шрыфт
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Звароты грамадзян і юрыдычных асоб / Прыём грамадзян / Парадак прыёму
Парадак прыёму

Прыём грамадзян ажыццяўляецца кругласутачна:

  • у рабочы час у памяшканні прыёмнай КДБ супрацоўнікамі прыёмнай, пры неабходнасці – кіруючым або аператыўным складам КДБ;
  • у нерабочы час – аператыўнымі дзяжурнымі КДБ, на кругласутачным кантролі якіх знаходзяцца таксама тэлефон з кароткім нумарам 127 і тэлефон даверу 8 (017) 219-92-99.

Кансультаванне грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб праводзіцца супрацоўнікамі прыёмнай КДБ у рабочы час як па тэлефоне 8 (017) 219-92-30, так і ў ходзе непасрэдных зваротаў. Прыём заяў па гэтым тэлефоне не ажыццяўляецца.

Парадак прыёму кіраўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь праводзіцца пасля падачы пісьмовага звароту з выкладам пытанняў, па сутнасці якіх асоба мае намер звярнуцца да іх, пры ўмове, што вырашэнне пытанняў, пазначаных у звароце, належыць да кампетэнцыі органаў дзяржаўнай бяспекі.

Прыём грамадзян у КДБ, упраўленнях КДБ па абласцях, упраўленні ваеннай контрразведкі КДБ ажыццяўляецца кругласутачна ў памяшканні прыёмнай органа дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (у рабочы час — кіруючым і аператыўным складам органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, начальнікам прыёмнай КДБ; у нерабочы час — адказнымі або аператыўнымі дзяжурнымі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь). У гарадскіх і раённых падраздзяленнях упраўленняў КДБ па абласцях, аддзелах ваеннай контрразведкі, арганізацыях, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні органаў дзяржаўнай бяспекі прыём грамадзян ажыццяўляецца ў рабочы час у спецыяльна выдзеленых пакоях або кабінетах кіраўнікоў.

Графікі прыёму кіраўнікамі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

© 2014 Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь