Настройкі
Мова
Шрыфт
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Галоўная / Цэнтральны архіў / Паслугі
Паслугі

Пералік відаў бясплатных паслуг, якія аказвае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкарыстаннем архіўных дакументаў 

Плата не бярэцца за прадастаўленне:

  1. Звестак аб службе (рабоце) у органах дзяржаўнай бяспекі (ЧК Беларусі, ДПУ БССР, НКУС БССР, НКДБ БССР, МДБ БССР, МУС БССР, КДБ БССР, КДБ Рэспублікі Беларусь);
  2. Пацвярджэння ўдзелу ў складзе спецгруп НКДБ БССР, якія дзейнічалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на часова акупіраванай тэрыторыі БССР;
  3. Пацвярджэння ўдзелу ў ліквідацыі антысавецкага падполля і бандытызму на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пасляваенны перыяд (1944-1952 гг.);
  4. Звестак у адносінах да асоб (ураджэнцаў раёнаў, што ўваходзяць у склад сучаснай Мінскай вобласці), якія падвяргаліся палітычным рэпрэсіям у 1920–1950-я гг. і пазней былі рэабілітаваны;
  5. Звестак у адносінах да ваеннапалонных (ураджэнцаў Беларусі), якія ўтрымліваліся ў гады Другой сусветнай вайны ў лагерах, створаных германскімі акупацыйнымі ўладамі;
  6. За выкананне запытаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, МУС, суда, пракуратуры, звязаных з іх службовай дзейнасцю.

Пералік відаў платных паслуг, якія аказвае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкарыстаннем архіўных дакументаў

№ п/п

Найменне паслуг

Змест паслугі

1.

Выкананне аднаго запыту (біяграфічнага, генеалагічнага, тэматычнага, сацыяльна-прававога) з выкарыстаннем архіўных дакументаў (за 1 рабочы дзень)

Прагляд запыту і вывучэнне навукова-даведачнага апарату; прыняцце рашэння аб падрыхтоўцы адказу. Складанне адказу на запыт (у залежнасці ад аб’ёму атрыманай інфармацыі): інфармацыйнае пісьмо, архіўная даведка, архіўная копія, архіўная выпіска.

2.

Камп’ютарны набор тэксту
(1 старонка фармату А4)

Увод тэксту з археаграфічным афармленнем і рэдагаваннем

3.

Ксеракапіраванне архіўнага дакумента (1 старонка без адвароту фармату А4)

Правядзенне капіравання архіўнага дакумента пры дапамозе капіравальнай тэхнікі

4.

Ксеракапіраванне архіўнага дакумента (1 старонка з адваротным бокам фармату А4

Правядзенне капіравання архіўнага дакумента пры дапамозе капіравальнай тэхнікі

5.

Сканіраванне архіўнага дакумента фармату А4 (1 старонка без адвароту)

Правядзенне сканіравання архіўнага дакумента пры дапамозе сканіруючай тэхнікі


ТАРЫФЫ
на аказанне платных паслуг Камітэтам дзяржаўнай бяспекі
Рэспублікі Беларусь, звязаных з выкарыстаннем архіўных дакументаў

Віды паслуг

Памер аплаты ў рублях (з улікам ПДВ)

Выкананне аднаго запыту з выкарыстаннем архіўных дакументаў (за 1 рабочы дзень)

25.51

Ажыццяўленне камп’ютарнага набору тэксту (1 старонка фармату А4)

4.9

Ажыццяўленне ксеракапіравання архіўных дакументаў (1 старонка фармату А4 без адвароту)

0.43

Ажыццяўленне ксеракапіравання архіўных дакументаў (1 старонка фармату А4 з адваротным бокам)

0.64

Ажыццяўленне сканіравання архіўных дакументаў (1 старонка фармату А4)

1.1

Узор дагавора на аказанне платных паслуг

Інфармацыйнае пісьмо – пісьмо, складзенае архівам па запыце карыстальніка, змяшчае кароткае паведамленне аб архіўных дакументах па пэўнай тэме, праблеме.

Архіўная даведка – афіцыйны дакумент, які мае юрыдычную сілу і змяшчае (пацвярджае) існуючую ў дакументах архіва інфармацыю па прадмеце запыту з пазначэннем пошукавых даных дакументаў, на падставе якіх ён складзены.

Архіўная копія – афіцыйны дакумент, які даслоўна перадае машынапісным, электраграфічным, фатаграфічным або іншым спосабам тэкст дакумента, з пазначэннем яго пошукавых даных.

Архіўная выпіска – афіцыйна завераная архівам даслоўная перадача часткі тэксту дакумента, якая адносіцца да пэўнага факту, падзеі, асобы, з пазначэннем пошукавых даных дакумента.

Узор дагавора на аказанне платных паслуг
© 2014 Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь